26.02.2025 БРПА
У рамках удзелу ў конкурсе "Вялікай Перамозе - 80" навучэнцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Асташкавіцкая базавая школа Светлагорскага раёна" здзейснілі паход выхаднога дня па аб'ектах, прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне Светлагорскага раёна.
Экскурсійны маршрут пачаўся з наведвання брацкай магілы савецкім воінам у аграгарадку Асташкавічы.
Потым навучэнцы даведаліся аб загінуўшых лётчыках у суседняй вёсцы Славань.
Наведалі брацкую магілу ў пасёлку Сасновы Бор, дзе настаўнік гісторыі Дрозд Вікторыя Мікалаеўна расказала, што тут былі пахаваны партызаны, воіны 48-й і 65-й арміі, якія загінулі ў раёне вёсак Асінаўка, Узнаж, якія памерлі ад ран і хвароб у шпіталях у в. Асінаўка ў лістападзе 193 – маі 1944 года.
З цікавасцю і хваляваннем каля мемарыяльных помнікаў у вёсцы Давыдаўка хлопцы слухалі расповеды педагогаў аб трагедыі яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы школы каля кожнага помніка ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць ахвяр воіны хвілінай маўчання.