Да ЗВЯДЭННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА
Лінія SMS-паведамленняў
Усе пытанні, якія датычацца жыццядзейнасці і патрабуюць неадкладнага вырашэння, з 10 ліпеня 2015 года жыхары Светлагорскага раёна могуць накіраваць у выглядзе sms-паведамленняў па мабільным нумары 142.
ПРАВІЛЫ АДПРАЎКІ SMS-паведамленняў
Пры адпраўцы паведамлення абанент сотавай сувязі (Вэлком, МТС) павінен напісаць: Светлагорск, назва населенага пункта раёна, далей - сутнасць паведамлення.
Адказ будзе апублікаваны на сайце Светлагорскага райвыканкама
http://www.svetlogorsk.by у рубрыцы «Лінія sms-паведамленняў» у сямідзённы тэрмін.
Дасланыя паведамленні публікуюцца па даце атрымання.
Вашы паведамленні дазволяць у найкароткія тэрміны вырашыць пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.
Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт