Рус
Бел
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Асташкавіцкая базавая школа Светлагорскага раёна"

Шосты школьны дзень

Шосты дзень тыдня

Шосты дзень тыдня – субота – з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адна з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, - эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Пры планаванні выхаваўчых мерапрыемстваў у 6-ы дзень вывучаюцца запыты навучэнцаў, бацькоў, выкарыстоўваюцца вынікі псіхолага-педагагічнага суправаджэння, праводзіцца рэйтынг мерапрыемстваў 6-га дня, аналізуецца кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база.

Распрацавана і рэалізоўваецца свая выхаваўчая мадэль шостага дня. Школа ёсць цэнтр, які жыве ў соцыуме і цесна ўзаемадзейнічае з ім, дзе асаблівая роля належыць сям'і, а таксама ўсім зацікаўленым установам і арганізацыям. У суботу школа выкарыстоўвае сацыяльнае партнёрства, задзейнічаўшы рэсурсы ўстановы пазашкольнага выхавання, культуры і спорту, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый (БРСМ, БРПА).

Даступнасць інфармацыі для навучэнцаў і бацькоў аб варыянтах правядзення часу ў суботу. Для гэтага ў школе аформлены інфармацыйны стэнд "Вас запрашае субота" прапанаваны выбар цікавых спраў у школе, а таксама прадастаўлена магчымасць застацца дома з бацькамі. Педагогі не адчуваюць турботы, што навучэнцы абяруць сям'ю, а не школу. Менавіта для зносін з сям'ёй, для разгрузкі дзяцей уводзіцца пяцідзённы рэжым навучання. Немалаважным з'яўляецца супрацоўніцтва дзяцей і дарослых. З мэтай вывучэння патрэб і інтарэсаў дзяцей і іх бацькоў у школах праведзены анкетаванне, сумоўе. Аналіз вынікаў лёг у аснову планавання дзейнасці ў шосты дзень тыдня. Адмысловая ўвага надаецца пажаданням дзяцей з праблемных сем'яў. Неабходна, каб суботні дзень у школе стаў прывабным менавіта для гэтай катэгорыі школьнікаў. Педагогі разумеюць, як важна не аддаць дзяцей на водкуп вуліцы. Аб'яднанне намаганняў настаўнікаў, педагога-арганізатара, педагога сацыяльнага садзейнічае павышэнню якасці работы.

Выхаваўчыя функцыі ў шосты дзень тыдня:

Дырэктар школы:

  • каардынуе і вызначае змест і асноўныя напрамкі работы, садзейнічае ўмацаванню спрыяльнага псіхалагічнага клімату, стварае належныя ўмовы для творчасці педагогаў і развіцця дзяцей.

Намеснікі дырэктара:

па вучэбна-выхаваўчай рабоце:

  • непасрэдна арганізуе работу педагогаў у школе па правядзенні навучальных заняткаў, курсаў па выбары, факультатываў, заняткаў па інтарэсах, аказвае метадычную дапамогу па пытаннях вучэбнай работы з вучнямі.

па выхаваўчай рабоце:

  • непасрэдна арганізуе работу педагогаў у школе і яе мікрараёне па правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, заняткаў клубаў, гурткоў і секцый, аказвае метадычную дапамогу па пытаннях выхаваўчай работы з навучэнцамі, акумулюе інфармацыю аб магчымасцях арганізацыі дасугавай занятасці, выкарыстоўвае яе пры планаванні, даводзіць яе непасрэдна выканаўцам, забяспечвае нармальнае функцыянаванне класных кіраўнікоў, педагога-арганізатара, сацыяльнага педагога, па магчымасці настаўнікаў-прадметнікаў і бацькоў;

педагог-арганізатар:

  • прымае непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і распрацоўцы сцэнарыяў мерапрыемстваў;
  • арганізуе ўдзел у іх дзяцей; арганізуе работу дзіцячых аб'яднанняў і арганізацый;

класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі:

  • арганізуюць удзел дзяцей у мерапрыемствах шостага дня тыдня, плануюць і арганізуюць работу непасрэдна з класнымі калектывамі, праводзяць работу з сям'ёй, прыцягваюць бацькоў да выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень, праводзяць індывідуальную работу з вучнямі;

сацыяльны педагог:

  • арганізуюць кансультацыі для бацькоў, навучэнцаў, настаўнікаў, прымаюць удзел у мерапрыемствах, праводзяцца працу з сям'ёй.

 

Мэта

- стварэнне аптымальных умоў для станаўлення асобы як суб'екта ўсіх сфер жыццядзейнасці.

 

Задачы:

  • шырокае прыцягненне вучняў да актыўных заняткаў фізкультурай і спортам;
  • абагульненне, пашырэнне і далейшае фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця;
  • выхаванне патрыятычных якасцей;
  • прыцягненне бацькоў да работы школы ў шосты дзень;
  • уцягванне вучняў "групы рызыкі" ў праводзімую работу;
  • фарміраванне ўстойлівай цікавасці да пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя творчых здольнасцей вучняў;
  • прыцягненне навучэнцаў да розных відаў грамадска карыснай дзейнасці.

Удзельнікі:

Педагогі, бацькі, дзеці, соцыум

Субота запрашае

Аб'ява

Паважаныя хлопцы, бацькі!

Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах

18.04.2026

День трудового воспитания и профессиональной ориентации

1. Воспитательное мероприятие “Альбом профессий” (1-4 классы)

2.Беседа с презентацией “Мир професий. Профессия педагогический работник” (5-9 классы)

3.Праца спартовай залы

Адказныя: Шевеленко А.С., Новик Н.В., Хулуп О.П.

Час Мерапрыемствы для навучэнцаў Клас Адказны
10.00-11.00 Воспитательное мероприятие “Альбом профессий” 1-4 класы Шевеленко А.С.
12.10-12.55 Беседа с презентацией “Мир професий. Профессия педагогический работник” 5-9 класы Новік Н.В.

 Праца заняткаў ОПТ, факультатыўных і класных гадзін

Назва Клас Час правядзення Адказны
ОПТ 9 09.00 - 10.30 Фей А.А.
ОПТ 8 10.35 - 11.20 Фей А.А.
ОПТ 7 11.25 - 12.10 Фей А.А.
ОПТ 5 09.00 - 09.45 Новік Н.В.
ОПТ 6 10.35-11.20 Новік Н.В.
Ф-у «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі» 8 11.25-12.10 Новік Н.В.
Ф-у «Зялёныя школы» 6 09.50-10.35 Новік Н.В.
Класны час 5 09.50-10.35 Кананчук Т.А.

 Праца кампутарнага класа, школьнай бібліятэкі

  Час Адказны
Праца кампутарнага класа 09.00-15.00 Грышкевіч П.А.
Праца школьнай бібліятэкі 10.00-11.30 Кузюціна А.А.

 Праца спатрыўнай залы ў вячэрні час

  Час Адказны
Спартыўныя гульні 18.00-20.00 Хулу О.П.

Намеснік дырэктара па АД М.В.Новік