Па перапісе налічвалася: 57 дамоў і 951 жыхар.
Дзейнічалі ў вёсцы пітны дом, карчма, хлебазапасны магазін і школа царкоўнай граматы.
Пазней школа была пераўтворана ў народнае вучылішча 1 класа.
У в. Асташкавічы была ўтворана школа пры трох класах. Настаўніцай працавала Сеўба Зінаіда Іванаўна. Школа размяшчалася ў наёмнай хаце. Выкладанне вялося на рускай мове. У ёй вучылася 90 вучняў з іх толькі 12 дзяўчынак. Загадваў школай Ляцяга Мікалай Фёдаравіч.
Уведзена чатырохкласнае навучанне.
Асташкавіцкая пачатковая школа становіцца сямігодкай. Школай кіруе дырэктар Анікееў Дзмітрый Фёдаравіч.
Новым дырэктарам школы прызначаны Раўнаполец Сіла Максімовіч, пры якім у 1936 годзе быў пабудаваны новы будынак драўлянай школы з будынка царквы, што знаходзілася ў в. Славань. Школу наведваюць 372 вучні.
У Асташкавічах была адкрыта сярэдняя школа.
Першы выпуск навучэнцаў Асташкавіцкай сярэдняй школы.
У час вайны будынак школы згарэў.
На фронт пайшлі многія з настаўнікаў:
Пасля вызвалення тэрыторыі Асташковіч праца школы аднавілася. Заняткі вяліся па прыватных дамах.
Быў узведзены будынак новай школы. Будынак гэтай школы праіснаваў да 1976 г.
Пачатковую школу размясцілі ў доме Андрэя Скачка.

Дырэктарам школы быў прызначаны Белы Антон Мікіціч., у


парадзіх в. Асташкавічы. (На здымку будынка дзвюх школ. 1958г.)
Быў узведзены новы трохпавярховы будынак сучаснай школы. Дырэктарам школы працаваў Чумак Васіль Анісімавіч.
Дырэктарам стаў Паліцын Дзмітрый Паўлавіч
У 1980 годзе ў в. Асташкавічы пабудаваны дзіцячы садок. Першая загадчыца Сініцына Марыя Васільеўна. Выхавальнік Ахметава Э.М.
Дырэктарам прызначаная Верабей Вера Мікалаеўна
Новым дырэктарам быў прызначаны Гарбачоў Сяргей Валянцінавіч
Дырэктарам стаў Сафроненка Мікалай Фёдаравіч
Дырэктарам працавала Палякова Галіна Іванаўна. У 2006 годзе ў школе быў зроблены капітальны рамонт.
Пераход адукацыі на 10-бальную сістэму ацэньвання дзейнасці навучэнцаў
Адбылося аб'яднанне сярэдняй школы і дзіцячага сада. Адукацыя вучэбна-педагагічнага комплексу "дзіцячы сад-школа"
Манько Ігар Адамавіч быў прызначаны дырэктарам школы.
Была праведзена актыўная работа па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.
Адукацыя вучэбна-педагагічнага комплексу «Асташкавіцкі яслі - сад-сярэдняя школа ».
З'явілася новая традыцыя «АЛЕЯ ЗОРАК ВЫПУСКНІКАЎ»
Дырэктарам стаў Пляшкуноў Аляксандр Уладзіміравіч.
Перайшлі з беларускай мовы на рускую мову навучання навучэнцы 1 класа
У Асташкавіцкай школе навучаецца 122 вучні з чатырох населеных пунктаў: в. Асташкавічы, в. Славань, в. Карпавічы, в. Чкалаў.
Дзіцячы садок наведваюць 24 выхаванцаў.
У КПК працуе 26 настаўнікаў і 4 выхавацеляў.
Дэлегацыя з 20 навучэнцаў выязджала на аздараўленне ў Вялікабрытанію.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Асташкавіцкі яслі - сад-сярэдняя школа » заняло ІІІ месца па выніках раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі Светлагорскага раёна ў 2011/2012 навучальным годзе сярод навучальна-педагагічных комплексаў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Асташкавіцкі яслі - сад-сярэдняя школа» заняло II месца па выніках раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі Светлагорскага раёна ў 2011/2012 навучальным годзе сярод навучальна-педагагічных комплексаў.
Патрыманы СЕРТЫФІКАТ Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта на суму 200 000 000 рублёў за якасную падрыхтоўку да новага навучальнага года.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Асташкавіцкі яслі - сад-сярэдняя школа» заняло I месца сярод вучэбна-педагагічных комплексаў яслі-сад-школа, па выніках раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі і спорту.
навучаецца 47 учашчыцца з трох населеных пунктаў: в.Асташкавічы, в.Славань, в.Карповічі.
Дзіцячы садок наведваюць 26 выхаванцаў.
Ва УА працуе 20 педагогаў і 3 выхавацелья.
Гісторыя школы налічвае 69 выпускаў.
З 1990 па 2014 год медалістамі сталі 13 вучняў: 2 - залатых, 11 - сярэбраных медалёў.
(на матыў песні А. Пахмутавай)
"Песня застаецца з чалавекам"
Раніцай дзверы школа дзецям адчыняе.
Каб зноў радасць падарыць.
Птушка ведаў па калідорах лётае…
Як жа нашу школу не кахаць.
Дзе б ты ні быў, каб ты ні рабіў,
Школа застаецца для цябе роднай.
Школа - гэта юнацтвы надзеі
Школа - гэта дружны дом вялікай.
Калі ў школе будзе радасць балем правіць,
Калі мудрасьць стане на чале,
То настаўнік зможа яркую пакінуць
У сваіх дзецях памяць аб сабе.
Наш настаўнік у твой талент мы верым
Сонца прамень нясеш ты на вышыні крыле.
Захапленні ты варты ў справе,
Праца твая вельмі важная на зямлі.
Зноў школа раніцай дзверы адчыняе,
Каб сустрэць усіх сваіх сяброў,
Па макулінках гады разам збірае,
Каб адзначыць школы юбілей.
Наша школа мы цябе так любім,
Без цябе не ўяўляецца нават шлях зямны.
Стала ты роднай так шматлікім людзям,
Як сёньня будзем мы з табой.