Звяртацца па дапамогу не страшна. Трэба проста зрабіць першы крок, і заўжды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць і дапамогуць.
Онлайн рэсурс "Платформа talk2ok.by" распрацаваны ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" і
Прадстаўніцтвы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.
На платформе любы падлетак можа атрымаць псіхалагічную дапамогу бясплатна і канфідэнцыйна.
Платформа будзе цікавая і бацькам, якія не заўсёды ведаюць, як падтрымаць сваё дарослае дзіця, у тым ліку ў складанай жыццёвай сітуацыі. У раздзеле «Пачытаць» бацькі знойдуць артыкулы па тэмах, якія іх цікавяць, складзеныя спецыялістамі.