Не трывожцеся аб колькасці балаў, якія дзіця атрымае на іспыце, і не крытыкуйце дзіця пасля іспыту. Выклікайце дзіцяці думка, што колькасць балаў не з'яўляецца дасканалым вымярэннем яго магчымасцей.
Не падвышайце трывожнасць дзіцяці напярэдадні іспытаў - гэта можа адмоўна адбіцца на выніку тэставання. Дзіцяці заўсёды перадаецца хваляванне бацькоў, і калі дарослыя ў адказны момант могуць зладзіцца са сваімі эмоцыямі, то дзіця ў сілу ўзроставых асаблівасцяў можа эмацыйна "сарвацца".
Падбадзёрвайце дзяцей, хвалеце іх за тое, што яны робяць добра.
Падвышайце іх упэўненасць у сабе, бо чым больш дзіця баіцца няўдачы, тым больш верагоднасці дапушчэння памылак.
Назірайце за самаадчуваннем дзіцяці, ніхто, акрамя Вас, не зможа своечасова заўважыць і прадухіліць пагаршэнне стан дзіцяці, звязанае з ператамленнем.
Кантралюйце рэжым падрыхтоўкі дзіцяці, не дапушчайце перагрузак, растлумачце яму, што ён абавязкова павінен чаргаваць заняткі з адпачынкам.
Забяспечце дома зручнае месца для заняткаў, прасочыце, каб ніхто з хатніх не перашкаджаў.
Звярніце ўвагу на харчаванне дзіцяці: падчас інтэнсіўнай разумовай напругі яму неабходна пажыўная і разнастайная ежа і збалансаваны комплекс вітамінаў. Такія прадукты, як рыба, тварог, арэхі, курага і т. д. стымулююць працу галаўнога мозгу.
Дапамажыце дзецям размеркаваць тэмы падрыхтоўкі па днях.
Азнаёмце дзіця з методыкай падрыхтоўкі да іспытаў. Не мае сэнсу зазубрываць увесь фактычны матэрыял, досыць прагледзець сэнс і логіку матэрыялу. павесіць над пісьмовым сталом, над ложкам, у сталовай і т. д.
Падрыхтуйце розныя варыянты тэставых заданняў па прадмеце (цяпер існуе мноства розных зборнікаў тэставых заданняў). Вялікае значэнне мае трэнаж дзіцяці менавіта па тэставанні, бо гэтая форма адрозніваецца ад звыклых яму пісьмовых і вусных іспытаў.
Загадзя падчас трэніроўкі па тэставых заданнях прывучайце дзіця арыентавацца ў часе і ўмець яго размяркоўваць. Тады ў дзіцяці будзе навык умення канцэнтравацца на працягу ўсяго тэсціравання, што надасць яму спакой і здыме залішнюю трывожнасць. Калі дзіця не носіць гадзін, абавязкова дайце яму гадзіннік на іспыт.
Напярэдадні іспыту забяспечце дзіцяці паўнавартасны адпачынак, ён павінен адпачыць і як след выспацца.
Парайце дзецям падчас іспыту звярнуць увагу на наступнае: прабегчы вачыма ўвесь тэст, каб убачыць, якога тыпу задання ў ім змяшчаюцца, гэта дапаможа настроіцца на працу; уважліва прачытаць пытанне да канца і зразумець яго сэнс (характэрная памылка падчас тэставання - не дачытаўшы да канца, па першых словах ужо мяркуюць адказ і спяшаюцца яго ўпісаць); калі не ведаеш адказу на пытанне ці не ўпэўнены, прапусці яго і адзнач, каб потым да яго вярнуцца; калі не змог на працягу адведзенага часу адказаць на пытанне, ёсць сэнс пакласціся на сваю інтуіцыю і ўказаць найбольш верагодны варыянт.
І памятайце:
самае галоўнае - гэта знізіць
напружанне і трывожнасць дзіцяці
і забяспечыць прыдатныя ўмовы для заняткаў.