Мэта: стварэнне цэласнай сістэмы павышэння якасці адукацыі, накіраванай на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў, на аснове захавання яе фундаментальнасці і адпаведнасці актуальным і перспектыўным патрэбам асобы, грамадства і дзяржавы.
Задачы:
забяспечыць якасць адукацыі праз ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні вучняў, рэалізацыі эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў;
прадоўжыць работу, накіраваную на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі, як у рамках павышэння кваліфікацыі, так і шляхам сеткавага ўзаемадзеяння педагагічных работнікаў паміж сабой і з навучэнцамі;
павышаць якасць кадравага забеспячэння ўстановы адукацыі праз удзел педагогаў у спаборніцтвах, конкурсах, фестывалях прадметнай і выхаваўчай накіраванасці раённага, гарадскога, рэспубліканскага ўзроўняў;
прадоўжыць работу па стварэнню ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцей адораных дзяцей у працэсе вучэбнай і даследчай дзейнасці праз удзел у конкурсах даследчых работ, дыстанцыйных і інтэрнэт-алімпіядах;
рэалізацыя Палажэння аб прафарыентацыйнай рабоце ў школе праз найбольш поўнае ўключэнне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
стварэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу для рэалізацыі спецыяльнай адукацыі;
якаснае развіццё сістэмы выхавання, якая забяспечвае фарміраванне гарманічна развітой асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб'ектаў адукацыйнага працэсу;
выкарыстоўваць здароўезберагальныя тэхналогіі на ўсіх этапах адукацыйнага працэсу;
адукоўваць законных прадстаўнікоў вучняў па пытаннях выканання бацькоўскіх функцый, недапушчэнні пагрозы для жыцця і здароўя дзяцей, а таксама фарміравання культуры сямейных адносін;