Рус
Бел
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Асташкавіцкая базавая школа Светлагорскага раёна"

Суботнія мерапрыемствы 17 студзеня

17.01.2026 Навіны

Круглы стол "Прафесіі маіх бацькоў"

Фота

У Асташкавіцкай сельскай бібліятэцы адбылося інтэрактыўнае пазнавальнае мерапрыемства для школьнікаў: эка дэтэктыў “Расследаванне таямніцы Чырвонай кнігі ў Зялёнай школе”. Пабудаванае ў фармаце дэтэктыўнага расследавання, дзе ўдзельнікі сталі юнымі эка следапытамі, якія раскрываюць «таямніцу» Чырвонай кнігі і даведаюцца, чаму яна такая важная, якія віды знаходзяцца пад пагрозай і як кожны можа дапамагчы прыродзе. Гэта адукацыйная і гульнявая падзея, накіраваная на фармаванне экалагічнай культуры, вывучэнне рэдкіх відаў і ахову навакольнага асяроддзя праз гульню, азнаямленне з чырвонай кнігай, стварэнне атмасферы, прысвечаныя прыгажосці і далікатнасці нашай планеты, каб кожны ўсвядоміў сваю ролю ў яе захаванні.

Фота