28.05.2026 Навіны
Інспектарам ІСН Светлагорскага РАУС Цупко Дар'яй Сяргееўнай праведзена прафілактычная гутарка з навучэнцамі ДУА «Асташкавіцкая базавая школа Светлагорскага раёна».
Дзеці, крыху ўсхваляваныя напярэдадні летніх канікулаў, з цікавасцю слухалі інспектара, якая даступна расказала хлопцам пра самыя важныя аспекты прававой пісьменнасці. Распавяла, як пазбегнуць непрыемнасцяў і вялікай бяды ў сетцы інтэрнэт, пры перамяшчэнні па дарогах, пры вырашэнні канфліктаў.
У завяршэнне сустрэчы, абяцалі выконваць закон і расказаць аб тым, што даведаліся, малодшым таварышам.
Сустрэча прайшла ў прыязнай атмасферы, пасля чаго сур'ёзныя хлопцы вярнуліся да навучальных спраў.