19.05.2026 МНС інфармуе

🚨За 2025 год з прычыны дзіцячага свавольства з агнём адбылося 77 пажараў, на якіх загінула 3 дзіцяці. За 4 месяцы 2026 года адбылося 17 пажараў з гэтай прычыны.
❗️Навучанне дзяцей правілам бяспекі - гэта важная задача для кожнага з бацькоў. Пажары, якія адбываюцца з-за дзіцячага свавольства з агнём, падкрэсліваюць неабходнасць пастаяннага кантролю і навучання правілам пажарнай бяспекі з боку бацькоў.
📢Ратавальнікі нагадваюць бацькам:
🛑будзьце прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў пажарнай бяспекі;
🛑кантралюйце вольны час дзяцей;
🛑не пакідайце запалкі ў даступным для дзяцей месцы;
🛑не даручайце дзецям распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы;
🛑сыходзячы з дому, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду дарослых;
🛑навучыце іх правільным дзеянням пры пажары.
Толькі вялікім клопатам пра нашых дзяцей мы зможам захаваць свой дом, маёмасць і самае дарагое - жыццё дзіцяці.
Тэлефоны службы выратавання 101 ці 112.