19/06/2023
Штогадовы раённы злёт атрадаў юных ратавальнікаў прайшоў на Светлагоршчыне. Пазмагацца за званне лепшага атрада прыбыло дзесяць каманд з розных устаноў адукацыі. Дзецям трэба было паказаць веды ў пытаннях пажарнай бяспекі, навыках страявой падрыхтоўкі, аказанне першай даўрачэбнай дапамогі, а таксама паспаборнічаць у хуткасці, спрыту і вынослівасці. Усе каманды годна выступілі на раённым этапе злёту. абараніць гонар нашага горада на занальным этапе конкурсу.
