Віртуальны метадычны кабінет
Грамадска карысная праца
Метадычныя рэкамендацыі
па забеспячэнні сістэмнай арганізацыі грамадска карыснай працы
навучэнцаў 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Грамадска карысная праца навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з'яўляючыся важнейшым сродкам працоўнага выхавання, садзейнічае рэалізацыі прафесійнага выбару, усведамленню сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці.
Грамадска карысная праца арганізуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай фарміравання:
- культуры працоўнай і прафесійнай дзейнасці, павагі да людзей працы;
- цікавасці да працоўных прафесій, замацавання ведаў, уменняў і навыкаў, якія атрымліваюцца ў працэсе працоўнага навучання;
- працавітасці, беражлівасці, імкненні да стварэння грамадска карысных прадуктаў.
Неабходнымі ўмовамі арганізацыі грамадска карыснай дзейнасці навучэнцаў з'яўляюцца:
- узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй, установамі вытворчай і сацыякультурнай сферы па развіццю працоўнай актыўнасці навучэнцаў;
- аптымальны выбар і спалучэнне розных форм арганізацыі працоўнай дзейнасці;
- выкарыстанне разнастайных відаў грамадска карыснай працы.
Асноўныя віды грамадска карыснай дзейнасці навучэнцаў 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі:
- самаабслугоўванне (уборка працоўнага месца, сервіроўка абедзеннага стала, дзяжурства ў абедзеннай зале, вільготная ўборка навучальнага памяшкання і інш.);
- выраб і рамонт наглядных і вучэбных дапаможнікаў (вырабаў з паперы, дрэва, тэкстыльных матэрыялаў і інш.);
- догляд раслін (работ на вучэбна-доследным участку (школьным лясніцтве), догляд саду і кветнікаў, вырошчванне прадукцыі для школьных сталовых і інш.);
- ахова навакольнага асяроддзя;
- добраўпарадкаванне тэрыторыі (азеляненне, догляд за газонамі, падтрыманне чысціні двароў, вуліц, сквераў і паркаў, рамонт і добраўпарадкаванне месцаў адпачынку і інш.), добраўпарадкаванне памяшканняў (рамонт мэблі, спартыўнага і гульнявога інвентара і інш.);
- догляд за мемарыяльнымі комплексамі, помнікамі, воінскімі пахаваннямі і іншымі гістарычна значнымі месцамі;
- аказанне пасільнай дапамогі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы, дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дарослым, якія маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце.
Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі выкарыстоўваюцца наступныя формы арганізацыі грамадска карыснай дзейнасці навучэнцаў 5-11 класаў: конкурсы, спаборніцтвы, акцыі, працоўныя і экалагічныя дэсанты, творчыя праекты, суботнікі, агляды-конкурсы, "зялёныя" і "блакітныя" патрулі, канцэрты агітбрыгад, дзяжурствы і інш.
Арганізуючы грамадска карысную дзейнасць, важна выкарыстоўваць разнастайныя метады:
- перадача вопыту (практыкаванні па фарміраванні працоўных навыкаў пры выкананні канкрэтных аперацый);
- стымуляванне і матывацыя дзейнасці (заахвочванне, стварэнне сітуацыі поспеху, узаемадапамогі, пошук альтэрнатыўных рашэнняў, выкананне творчых заданняў);
- кантроль і самакантроль (рэфлексія дзейнасці).
Грамадска карысная праца арганізуецца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізуецца на працягу навучальнага года ў пазаўрочны час і канікулярны перыяд.
Каардынацыя дзейнасці па арганізацыі грамадска карыснай працы навучэнцаў 5-11 класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўскладаецца на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, у класе - на класнага кіраўніка, на вучэбна-доследным участку (школьным лясніцтве), вытворчай (вучэбна-вытворчай) майстэрні - на педагагічнага работніка, адказнага за гэты ўчастак. Кантроль за размеркаваннем і выкананнем работ ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Педагагічныя работнікі, пры арганізацыі грамадска карыснай працы навучэнцаў 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, нясе адказнасць за:
- падрыхтоўку абсталявання (інструментаў, прыстасаванні, матэрыялаў);
- інструктаж навучэнцаў па ахове працы з рэгістрацыяй (запісам) у часопісе;
- выкананне вучнямі правілаў тэхнікі бяспекі, правіл аховы працы і санітарна-гігіенічных патрабаванняў;
- захаванне жыцця і здароўя навучэнцаў у перыяд выканання грамадска карысных работ.
Улік грамадска карыснай працы фіксуецца ў класным часопісе на спецыяльна адведзенай старонцы:
Улік грамадска карыснай працы |
№ п/п
|
Прозвішча і імя навучэнца
|
Месяц, лік
|
Змест выкананай працы
|
Аб'ём выкананай працы |
Нататкі педагога
|
У адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2012 г. № 206, навучэнцы могуць прыцягвацца да грамадска карыснай працы з улікам стану здароўя і ў межах адной гадзіны ў навучальны тыдзень у 5– 8-х класах, 1 гадзіны 30 хвілін у навучальны тыдзень у 9-11-х класах.
Пры арганізацыі грамадска карыснай працы навучэнцаў 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі неабходна кіравацца наступнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі:
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 снежня 2011 г. № 325-З (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 140, 2/1877).
- Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999, № 80, 2/70) (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 03.05.2014 г.).
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 года "Аб ахове працы" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 158, 2/1453) (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 12.07.2013 г.)
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 г. "Аб правах дзіцяці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., №103, 2/215).
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 г. "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012 г., № 8,2/1892).
- Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2012 г. № 206 (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 29 ліпеня 2014 г. № 63).
- Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2010 г. нумар 134 "Аб устанаўленні гранічных норм уздыму і перамяшчэння непаўналетнімі цяжкасцей уручную" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., нумар 263, 8/22875).
- Пастанова Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 г. N 144 «Аб устанаўленні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў» (у рэд. пастаноў Мінпрацы і сацабароны ад 26.05.2011 № 35, ад 08.05.2013 № 37).
- Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2013 №67 «Аб устанаўленні спісу работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб, маладзейшых за 18 гадоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 21.08.2013, № 8/27770).
- Палажэнне аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаная пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283.
- Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2006 № 125 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., N 8/15613).
- Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015гг., зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2011 № 16 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., N 8/20
Віды работ, якія выконваюцца вучнямі ў рамках АПТ (распісаць па кожнай паралелі асобна).
Метадычныя рэкамендацыі.
Нарматыўна-прававы дакумент |
Крыніца |
Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні выпускных экзаменаў |
adu.by |
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні кваліфікацыйнага экзамену па выніках асваення вучнямі X-XI (XII) класаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у рамках вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" |
edu.gov.by |