Рус
Бел
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Асташкавіцкая базавая школа Светлагорскага раёна"

Бяспечны Новы год!

19/06/2023

news photo

Давайце разам сустрэнем "Бяспечны Новы год!"

Заключнае мерапрыемства ў рамках чацвёртага этапа рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" прайшло ў доме культуры. Арганізатары пастараліся стварыць для дзяцей сапраўдную навагоднюю казку. Работнікі Светлагорскага Дома культуры падрыхтавалі для юных гледачоў святочны паказ з удзелам казачных герояў. А доўгачаканымі гасцямі свята сталі ратавальнікі, якія прыйшлі на свята з бяспечным Дзядулем Марозам.

Рабяты ўчулі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, а таксама Дзядулі распавядалі правілы бяспекі: як правільна ўсталяваць навагоднюю ялінку, чым яе можна ўпрыгожваць, як запускаць піратэхнічныя вырабы, а ўзамен атрымлівалі падарункі і пажаданні: «Вясёла і без здарэнняў сустрэць Новы год!». Далей прысутныя акунуліся ў атмасферу казкі з выдатным касцюміраваным паказам.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале была радасная атмасфера дзіцячага свята. Кожнае дзіця змагло атрымаць станоўчыя эмоцыі і невялікі багаж ведаў.

Старэйшы інспектар ДПІВА

Светлагорскага РАНС

Кашына Н.В.